БРПО

Сайт Белорусской республиканской пионерской организации



План работы дружины [94 Kb] (cкачиваний: 0)

План работы с октябрятами [56 Kb] (cкачиваний: 0)

План работы педагога-организатора [15,12 Kb] (cкачиваний: 4)

Совет дружины [11,89 Kb] (cкачиваний: 2)

Виртуальная доска почета [1,89 Mb] (cкачиваний: 2)

Коротко о нас [37 Kb] (cкачиваний: 7)
















З гісторыі піянерскай дружыны імя А.Матросава ДУА”Навадворская сярэдняя школа Свіслацкага раёна”


Гісторыя развіцця піянерскага руху ў Новым Двары пачалася з 1940 года. У школе тады не было піянерскай арганізацыі. Першых піянераў Ботвіч А.І., Шабат Я.І., прынялі ў піянеры ў горадзе Белавежа, што ў Польшчы. Першай піянеркай была таксама Усік Е.П., якая пазней стала дырэктарам гэтай школы. У той час піянеры насілі сацінавыя гальштукі з зажымам, а на свае зборы збіраліся тайна, часцей месцам збору піянераў была бацькава хата Ботвіча А.І. У 1948 годзе ў Навадворскай школе быў створаны першы піянерскі атрад, важатай якога стала Яўгенія Іванаўна Шабат. У 1965 годзе піянерскай дружыне было прысвоена імя А. Матросава.
На працягу двадцаці гадоў узначальвала работу піянерскай дружыны выдатнік Народнай асветы Ганчарэвіч Ганна Андрэеўна. За гады работы на маршрутах Усесаюзнага піянерскага марша неаднаразова піянерскай дружыне прысвойвалася званне правафланговай. У 1978 і 1979 гадах вопыт работы Навадворскай сярэдняй школы і піянерскай дружыны быў прадстаўлены на ВДНХ у горадзе Маскве.
Цяпер піянерская дружына імя А. Матросава налічвае 26 піянераў, якія аб’яднаны ў чатыры атрады, дзве групы акцябрат, колькасць у іх дзяцей – 12. Усяго членаў БРПА – 38, БРСМ – 23.
Працуем па праграме “Руку сябру працягні” па наступных накірунках:
1. “Заўтра навука – сёння гульня”.
2. “Піянерскі падарунак”.
3. “Крочым па сцяжынках прыроды”.
4. “Мая дружына”.
5. “Старажытная гісторыя нашага краю”
З мэтай стварэння ўмоў для фарміравання механізма ўдзелу дзяцей у прыняцці рашэнняў праз выяўленне саміх дзяцей у актыўную дзейнасць. Прыярытэтным накірункам праграмы з’яўляецца міласэрнасць і патрыятызм. Добрыя справы сталі неад’емнай часткай штодзённага жыцця піянераў: аказанне дапамогі ветэранам ВАв, адзінокім састарэлым, догляд за брацкімі магіламі, помнікам “Воін і партызанка”, а таксама за прыгожымі мясцінамі нашай пушчанскай старонкі.
Сёння традыцыйнымі справамі ў дружыне з’яўляюцца акцыі і аперацыі “Добрая справа ў падарунак”, “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, “Мой двор – мой клопат”. Піянеры дружыны ўдзельнічаюць у акцыях “Наша піянерская праца табе, Айчына”, “Дзякуй за Перамогу!”
Мы супрацоўнічаем з малышамі. Таксама са старэйшымі сябрамі членамі БРСМ, таму жыццё нашай дружыны па-сапраўднаму піянерскае.

Облако тегов

^